Міжнародны вучэбна-метадычны семінар «Абмен перадавым вопытам распрацоўкі, планавання, арганізацыі належных курсаў падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў»
20 красавіка 2023 года намеснік дырэктара Інстытута па навукова-метадычнай работы дацэнт Лешчанка С.К. прыняла ўдзел у Міжнародным вучэбна-метадычным семінары «Абмен перадавым вопытам распрацоўкі, планавання, арганізацыі належных курсаў падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў».
Лешчанка С.К. выступіла з дакладам «Інавацыі ў адукацыйным працэсе Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта».
У ходзе мерапрыемства былі абмеркаваны пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу ў Інстытуце, у Вышэйшай школе правасуддзя пры Вярхоўным Судзе Кыргызскай Рэспублікі і ФГБАУ ВА «Расійскі дзяржаўны універсітэт правасуддзя». Адбылася ажыўленая дыскусія.
Міжнародны вучэбна-метадычны семінар арганізаваны ў рамках дзейнасці Кансорцыума арганізацый краін бліжэйшага і далекага замежжа, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку, прафесійную перападрыхтоўку і (або) павышэнне кваліфікацыі суддзяў і грамадзянскіх служачых.