УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ІНСТЫТУТ ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ
І ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ СУДДЗЯЎ, РАБОТНІКАЎ ПРАКУРАТУРЫ, СУДОЎ
І ЎСТАНОЎ ЮСТЫЦЫІ БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА»

Адукацыя

Навіны

Новая кніга серыі «Спадчына права»

20 снежня адбылася прэзентацыя 14-га выдання, выпушчанага ў рамках выдавецкага асветніцкага праекта «Спадчына права».

У яго ўвайшлі працы выдатнага беларускага вучонага-прававеда Міхаіла Асіповіча Грэдынгера (1867-1936), доктара юрыдычных навук, прафесара, члена Акадэміі навук БССР.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел дырэктар Інстытута прафесар Аксана Здрок.

Асветніцкі выдавецкі некамерцыйны праект «Спадчына права» існуе з 2011 года. Яго асноўная мэта – захаванне і папулярызацыя навуковых прац айчынных і замежных класікаў права ў розных галінах прававой навукі. Выданні серыі бязвыплатна распаўсюджваюцца сярод вучоных-прававедаў, заканатворчых, праваахоўных органаў, судоў, устаноў адукацыі, дзяржаўных органаў, бібліятэк. У электронным выглядзе выданні размешчаны на сайце Інстытута ў раздзеле «Спадчына права».

 

ФОТА – Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

Рэсурсы

libinst

Бібліятэка

eduportal

Адукацыйны партал

repositor

Электронная бібліятэка БДУ

repositor

Прафсаюз

Каляндар падзей

November 2025
M T W T F S S
27 28 29 30 31 1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Навука

Мы выкарыстоўваем файлы cookie
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на нашым сайце. Некаторыя з іх неабходныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць гэты сайт і карыстацкі досвед (адсочванне печыва). Вы можаце самі вырашыць, ці вы хочаце дазволіць выкарыстанне файлаў cookie ці не. Калі ласка, звярніце ўвагу, што калі вы адмовіцеся ад іх, то, магчыма, не зможаце выкарыстоўваць усе функцыі сайта.