УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ІНСТЫТУТ ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ
І ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ СУДДЗЯЎ, РАБОТНІКАЎ ПРАКУРАТУРЫ, СУДОЎ
І ЎСТАНОЎ ЮСТЫЦЫІ БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА»

Адукацыя

Навіны

Навіны

Міжнародны вучэбна-метадычны семінар

Міжнародны вучэбна-метадычны семінар «Абмен перадавым вопытам распрацоўкі, планавання, арганізацыі належных курсаў падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў»

Сустрэча са старшынёй Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

17 красавіка 2023 года ва ўстанове адукацыі «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» прайшла сустрэча са старшынёй Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Любецкай Святланай Анатольеўнай.

Мерапрыемства было прысвечана абмеркаванню ключавых аспектаў Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Любецкая С.А расказала пра змест Паслання, падрабязна спынілася на ўмовах захавання суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь, сярод якіх - народнае адзінства, захаванне гістарычнай памяці і нацыянальных традыцый, моцная эканоміка краіны, сацыяльная справядлівасць, незалежная знешняя палітыка, абараназдольнасць дзяржавы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел слухачы і супрацоўнікі Інстытута.

Навукова-практычны семінар

Навукова-практычны семінар «Прававыя і арганізацыйныя асновы ўзаемадзеяння органаў пракуратуры і Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у дасудовай вытворчасці па крымінальных справах» (5–6 красавіка 2023 года)

 

5 красавіка 2023 года ў ІППК суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ адбыўся Навукова-практычны семінар «Прававыя і арганізацыйныя асновы ўзаемадзеяння органаў пракуратуры і Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у дасудовай вытворчасці па крымінальных справах». Мерапрыемства арганізавана Інстытутам сумесна з Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь для груп слухачоў, якія праходзяць павышэнне кваліфікацыі, у рамках рэалізацыі двухбаковага Пагаднення аб супрацоўніцтве.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў навукова-практычнага семінара звярнуліся:

− дырэктар ІППК суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ доктар юрыдычных навук, прафесар Здрок Аксана Мікалаеўна;

− дырэктар Інстытута Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Камянецкі Юрый Францавіч.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, іншыя нацыянальныя эксперты. Былі разгледжаны наступныя актуальныя пытанні: формы і метады пракурорскага нагляду за выкананнем заканадаўства падраздзяленнямі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь; формы і метады працэсуальнага кантролю ў Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь; узаемадзеянне пракурора са следчымі падраздзяленнямі і органамі дазнання пры разглядзе заяў і паведамленняў аб злачынствах, пры перадачы і вяртанні матэрыялаў праверкі; пытанні санкцыянавання пракурорам прымянення мер стрымання, правядзення следчых і іншых працэсуальных дзеянняў; падставы і парадак падаўжэння працэсуальных тэрмінаў пры правядзенні папярэдняга следства па крымінальных справах; ажыццяўленне працэсуальнага кантролю і ўзаемадзеянне следчага з пракурорам пры прыняцці рашэння аб перадачы крымінальнай справы для накіравання ў суд; узаемадзеянне пракурора са следчым і кіраўніком следчага падраздзялення пры вывучэнні крымінальнай справы, якая паступіла для накіравання ў суд; недахопы і памылкі папярэдняга следства, якія выяўляюцца падчас судовага разбіральніцтва.

Адбылася ажыўленая дыскусія, мадэратарам якой выступілі: Зайцава Людміла Львоўна, загадчык кафедры пракурорскай дзейнасці ІППК суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ кандыдат юрыдычных навук, дацэнт; Цішук Сяргей Пятровіч, прафесар кафедры кіравання органамі папярэдняга следства Інстытута Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Другі дзень навукова-практычнага семінара быў арганізаваны на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Падчас мерапрыемства былі разгледжаны пытанні расследавання злачынстваў, учыненых з выкарыстаннем высокіх тэхналогій; прымяненне сучаснай крыміналістычнай тэхнікі і інфармацыйных тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца ў следчай дзейнасці; арганізацыя працэсуальнага кантролю за работай следчага ў складзе следчай групы. Удзельнікі семінара азнаёміліся з вынікамі расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Адбылася экскурсія ў музей Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Была арганізавана культурная праграма.

15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Для любой краіны Канстытуцыя - найважнейшы атрыбут дзяржавы, сімвал годнасці і гонару.

Асноўны закон, які з'яўляецца адным з сімвалаў беларускай дзяржаўнасці, стаў фундаментам сістэмы палітычных, эканамічных і сацыяльных адносін, зацвердзіў прынцыпы канстытуцыйнага ладу, замацаваў правы, свабоды і абавязкі грамадзян.

Няхай гэтае дзяржаўнае свята будзе сімвалам моцнай краіны, надзейным гарантам для грамадзян Рэспублікі Беларусь! Міру, дабрабыту і росцвіту нашай суверэннай Беларусі!

Канферэнцыя да 100-годдзя Вярхоўнага Суда

15 лютага 2023 года прадстаўнікі Інстытута прынялі ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Беларускае правасуддзе: гістарычны вопыт і сучаснасць», прымеркаванай да 100-годдзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Дырэктар Інстытута А. М. Здрок выступіла з дакладам на тэму: «Спецыяльная падрыхтоўка на пасаду суддзі і павышэнне кваліфікацыі суддзяў: накірункі ўдасканалення дзейнасці ІППК».

Подкатегории

Рэсурсы

libinst

Бібліятэка

eduportal

Адукацыйны партал

repositor

Электронная бібліятэка БДУ

repositor

Рэпазітар

Каляндар падзей

February 2024
M T W T F S S
29 30 31 1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 1 2 3

Навука

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.