Перападрыхтоўка

Перападрыхтоўка кадраў з вышэйшай адукацыяй ажыццяўляецца па спецыяльнасці 1-24 01 71 «Правазнаўства».

ПАПЯРЭДНЯЯ РЭГІСТРАЦЫЯ

Форма навучання - завочная.

Тэрмін навучання - 21 месяц.

 

Для паступлення неабходна прадставіць наступныя дакументы:

- заяву на імя дырэктара Інстытута;

- арыгінал і копію дыплома аб вышэйшай адукацыі;

- выпіску з працоўнай кніжкі (пры наяўнасці);

- тры фатаграфіі памерам 3Х4;

- пашпарт і ксеракопію пашпарта (стар. 30-33);

- арыгінал і копію пасведчання аб прызнанні дакумента аб адукацыі, выдадзенага ў замежнай дзяржаве, і ўстанаўленні яго эквівалентнасці (адпаведнасці) дакументу аб адукацыі Рэспублікі Беларусь (для асоб, якія атрымалі вышэйшую адукацыю ў арганізацыях замежных дзяржаў).

 

Дакументы прадстаўляюцца ў Інстытут па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 14, п. 206, тэл. 249-64-45, 244-40-56

электронная пошта: perepodgotovka.ippk@gmail.com

Тэрмін прыёму дакументаў: па 04.10.2022

Навучанне платнае.

Кошт навучання ў 2022/2023 навучальным годзе:

980 беларускіх рублёў – для грамадзян Рэспублікі Беларусь;

1 500 беларускіх рублёў – для замежных грамадзян.

 

Залічэнне праводзіцца па выніках сумоўя ў Інстытуце.

Аплата паслуг праз АРІП !!!

Кантактны тэлефон па пытаннях прадастаўлення інтэрната: (+ 375 17) 378-53-64

Пасля заканчэння навучання асобам, якія паспяхова прайшлі курс перападрыхтоўкі, якія здалі дзяржаўны экзамен і абаранілі дыпломную работу, прысвойваецца кваліфікацыя «Юрыст» і выдаецца дыплом аб перападрыхтоўцы на ўзроўні вышэйшай адукацыі дзяржаўнага ўзору.

Адукацыйны працэс ажыццяўляюць высокакваліфікаваныя спецыялісты з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу Інстытута, юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, іншых устаноў адукацыі і навуковых арганізацый, суддзяў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, работнікаў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, ужываннем сучасных тэхналогій і сродкаў навучання.

Матэрыялы для слухачоў:

Планы, праграмы

Першы год навучання

Другі год навучання