Установа адукацыі «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў запрашае студэнтаў старэйшых курсаў, якія атрымліваюць юрыдычную адукацыю, выпускнікоў і практыкуючых юрыстаў, юрыстаў прадпрыемстваў і арганізацый, памочнікаў і стажораў адвакатаў на НАВУЧАЛЬНЫЯ КУРСЫ па падрыхтоўцы да адвакацкай дзейнасці ў сферы эканомікі.
Курсы арыентаваны на інтэнсіўную прапрацоўку практычных навыкаў, неабходных для эфектыўнага аказання юрыдычнай дапамогі (т.зв. soft skills) і паспяховага ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, звязанай як з тлумачэннем заканадаўства ў розных галінах эканомікі, так і з выступленнем у якасці абаронцы і прадстаўніка ў эканамічных, крымінальных і адміністрацыйных справах.
Навучанне праходзіць у форме інтэрактыўных практычных заняткаў, трэнінгаў і дзелавых гульняў, распрацаваных на аснове рэальных кейсаў. Прадугледжваецца добрае валоданне слухачамі тэарэтычнымі прававымі ведамі і значны аб'ём кантралюемай самастойнай работы, у тым ліку па падрыхтоўцы праектаў юрыдычных дакументаў, на аснове папярэдне прадастаўленых слухачам матэрыялаў па тэмах, якія вывучаюцца.
Заняткі праводзяць практыкуючыя адвакаты са шматгадовым вопытам работы.
Форма навучання – дзённая.
Зручны расклад заняткаў:
панядзелак, серада, пятніца з 16:00 да 18:55.
Вучэбная праграма разлічана на 72 навучальныя гадзіны (шэсць тыдняў).
Слухачы, якія паспяхова прайшлі праграму, атрымліваюць сертыфікат устаноўленага ўзору.
Заняткі праходзяць па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 14.
Магчымасць прадастаўлення інтэрната разглядаецца пры звароце (кантактны тэлефон (+ 375 17) 378-53-64).
Навучанне платнае. Кошт навучання – 500 беларускіх рублёў.
Дата правядзення курсаў:
па меры фарміравання групы
Запіс на навучанне ажыццяўляецца шляхам накіравання ЗАЯЎКІ:
- па тэл/факсу: 378 62 71, 357 47 45
- па адрасе электроннай пошты: ippk.metodist@gmail.com
- у Інстытут па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 14, к. 111
Кантактныя тэлефоны: (8-029) 550 07 71 (МТС)
(8-017) 378 62 71, 357 47 45
Дагавор аб платных паслугах у сферы адукацыі
Заява аб залічэнні
Аплата паслуг праз АРІП !!!