Спецыяльная падрыхтоўка на пасаду суддзі суда агульнай юрысдыкцыі (далей – спецыяльная падрыхтоўка) ажыццяўляецца ўстановай адукацыі «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» (далей – Інстытут) з верасня 2018 года ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай , узгодненай з Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь і зацверджанай дырэктарам Інстытута.
Спецыяльную падрыхтоўку ў Інстытуце праходзяць кандыдаты ў суддзі, назначаныя стажорамі суддзі.
Спецыяльная падрыхтоўка накіравана на паглыбленне ведаў і набыццё практычных прафесійных навыкаў асобамі, якія прэтэндуюць на займанне пасады суддзі.
Методыка выкладання будуецца на спалучэнні тэарэтычных заняткаў з выкананнем практычных заданняў, на аснове самастойнай работы слухачоў над нарматыўнымі прававымі актамі, вучэбнай літаратурай і матэрыяламі судовай практыкі.
Сродкамі навучання з'яўляюцца: лекцыйныя курсы, практычныя заданні (у тым ліку рашэнне кейсаў), кансультацыі, бягучы кантроль ведаў (тэсціраванне і вырашэнне задач), выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій, баз прававой інфармацыі, бібліятэчнага фонду. Прадугледжана магчымасць правядзення заняткаў у дыстанцыйнай форме.
Для кожнага стажора, залічанага ў Інстытут, распрацоўваецца і зацвярджаецца індывідуальны план навучання, які ўключае ў сябе этапы навучання з найменнямі тэм, від заняткаў, перыяд навучання і форму справаздачнасці.
Тэрмін навучання ў Інстытуце да аднаго года (канкрэтызуецца ў індывідуальным плане спецыяльнай падрыхтоўкі слухача).
Асваенне праграмы спецыяльнай падрыхтоўкі завяршаецца абавязковай выніковай атэстацыяй, якая прадугледжвае абарону выпускной атэстацыйнай работы і здачу экзамена. Для правядзення атэстацыі ствараецца камісія, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь і Інстытута.