Навіны
У рамках конкурсу "Вяршыня права", арганізаванага Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, аўтарскі калектыў Пастатэйнага каментара да Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 г. № 99-З "Аб абароне персанальных даных" атрымаў перамогу ў намінацыі "Гаспадарка і права".
Рэцэнзентам Пастатэйнага каментара выступіла дырэктар Інстытута прафесар Аксана Здрок.
Віншуем калег з заслужанай узнагародай і спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва!
КАНФЕРЭНЦЫІ, СЕМІНАРЫ І КРУГЛЫЯ СТАЛЫ 2024 год
- Міжнародны круглы стол "Дагавор у грамадзянскім праве: сучаснае развіццё традыцыйных цывілістычных інстытутаў", прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння заслужанага работніка адукацыі РБ, доктара юрыдычных навук, прафесара В.М. Гадунова, Мінск, 7 лютага 2024 г. / Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, юрыдычны інстытут Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы.
- Круглы стол для суддзяў раённых (гарадскіх) судоў, якія спецыялізуюцца на разглядзе крымінальных спраў "Апеляцыйная вытворчасць у крымінальным працэсе Рэспублікі Беларусь: праблемы і перспектывы", 25 студзеня 2024 года / Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь.
- Круглы стол для суддзяў судовай калегіі па крымінальных справах абласных (Мінскага гарадскога) судоў "Апеляцыйная вытворчасць у крымінальным працэсе Рэспублікі Беларусь: праблемы і перспектывы", 5 лютага 2024 года / Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь.
- Круглы стол для кіраўнікоў следчых падраздзяленняў і асоб, якія ажыццяўляюць працэсуальны кантроль законнасці дасудовай крымінальнай вытворчасці Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь "Удзел абаронцы ў дасудовай вытворчасці: праблемныя пытанні ўзаемадзеяння", 21 лютага 2024 года/ Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў.
- Круглы стол для суддзяў раённых (гарадскіх) судоў, якія спецыялізуюцца на разглядзе грамадзянскіх спраў "Спрэчкі аб кампенсацыі шкоды, прычыненай работнікам наймальніку пры выкананні працоўных абавязкаў", 15 сакавіка 2024 года / Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі дзяржаўнага ўніверсітэта, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь.
- Круглы стол для следчых Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь (без спецыялізацыі) "Тактычныя прыёмы допыту ўдзельнікаў крымінальнага працэсу ў дасудовай вытворчасці", 29 сакавіка 2024 года / Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Следчы камітэт Беларусь.
- Міжнародны навукова-практычны семінар, прысвечаны 25-годдзю прыняцця Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Мінск, 11 красавіка 2024 г. / Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, ФГ "Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт правасуддзя", Акадэмія правасуддзя пры Вярхоўным Судзе Рэспублікі Казахстан, Кансорцыум арганізацый краін блізкага і далёкага замежжа, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку, прафесійную перападрыхтоўку і (або) павышэнне кваліфікацыі суддзяў і грамадзянскіх служачых.
- Круглы стол для суддзяў раённых (гарадскіх) судоў, якія спецыялізуюцца на разглядзе крымінальных спраў "Апеляцыйная вытворчасць у крымінальным працэсе Рэспублікі Беларусь: праблемы і перспектывы", 15 красавіка 2024 года / Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь.
Дырэктар Інстытута прафесар Аксана Здрок і работнікі Інстытута 7 чэрвеня 2024 года наведалі ўрочышча Уручча пад Мінскам, дзе Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь праводзяцца раскопкі месца масавага знішчэння мірных грамадзян і ваеннапалонных у рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыны.
Прадстаўнікі калектыву Інстытута ўсклалі кветкі да абеліска "Брацкая магіла", усталяванага на месцы пахавання 30 тыс. савецкіх ваеннапалонных, партызан і мірных жыхароў, расстраляных, закатаваных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941-1943 гадах.
Захаванне гістарычнай памяці аб подзвігу беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны дае магчымасць усвядоміць каштоўнасць жыцця і мірнага неба над галавой і не дапусціць паўтарэння трагічных падзей у будучыні.

220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 14
(+375 17) 357 47 45
(+375 29) 550 07 71 (мтс)
ippk@bsu.by