Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ працягвае актыўнае ўзаемадзеянне з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў.
20 сакавіка 2025 г. 80 адвакатаў прайшлі навучанне па новай праграме аднадзённых навучальных курсаў "Актуальныя пытанні прымянення крымінальна-працэсуальнага заканадаўства".
З прывітальным словам да слухачоў звярнуліся дырэктар Інстытута, прафесар Аксана Здрок і старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Аляксей Швакоў.
З пытаннем правядзення аператыўна-вышуковай дзейнасці ў дасудовай вытворчасці і выкарыстанне яе вынікаў у даказванні па крымінальных справах перад адвакатамі выступіў начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Сяргей Замара.
З тэмай перагляду судовых рашэнняў па крымінальных справах, якія не ўступілі ў законную сілу і перагляду судовых рашэнняў па крымінальных справах, якія ўступілі ў законную сілу, слухачоў азнаёміў суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Андрэй Яфрэмаў.
Па выніках навучання слухачам уручылі сертыфікаты аб навучанні.
