Загадчык лабараторыі Краўцова Алена Барысаўна Тэл.: (+ 375 17) 365-49-15 e-mail: ippk@bsu.by Адрас: вул. Савецкая, 14, к. 314 |
|
Навучальная лабараторыя заканадаўства створана 5 чэрвеня 2000 г. (загад в.а.дырэктара Інстытута № 18-АД) для забеспячэння дзеючым заканадаўствам адукацыйнага працэсу і навукова-даследчай працы Інстытута. |
Асноўныя задачы лабараторыі: павышэнне якасці адукацыйнага працэсу, вучэбна-метадычнай, навукова-метадычнай работы і навукова-даследчай дзейнасці Інстытута; аператыўнае забеспячэнне нарматыўнымі прававымі актамі адукацыйнага працэсу, навукова-даследчай і адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасці Інстытута; аказанне кансультацыйнай дапамогі слухачам, прафесарска-выкладчыцкаму складу Інстытута ў падборы неабходнага нарматыўнага прававога матэрыялу для падрыхтоўкі да заняткаў, напісання работ (выпускных, дыпломных, курсавых, кантрольных), навукова-даследчай дзейнасці. |