FAQ – часта задаюць пытанні
Электронны зварот
Электронныя звароты грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзяне), і юрыдычных асоб накіроўваюцца і разглядаюцца Беларускім дзяржаўным універсітэтам у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
- выкладанне сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.