УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ІНСТЫТУТ ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ
І ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ СУДДЗЯЎ, РАБОТНІКАЎ ПРАКУРАТУРЫ, СУДОЎ
І ЎСТАНОЎ ЮСТЫЦЫІ БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА»

Вучэбная лабараторыя інфармацыйных тэхналогій



Лабараторыя ўтворана для забеспячэння адукацыйнага працэсу і навукова-даследчай дзейнасці Інстытута сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі і сродкамі тэлекамунікацый, ажыццяўлення функцый па выданні і тыражаванні вучэбна-метадычных матэрыялаў, павышэння якасці інфармацыйнай культуры прафесарска-выкладчыцкага складу, работнікаў і слухачоў Інстытута.

 

 

 

Загадчык лабараторыі:

Ахрамовіч Марына Віктараўна

Тэл.: (+ 375 17) 365-49-15

e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Адрас: вул. Савецкая, 14, к. 314

Гісторыя лабараторыі:

У мэтах забеспячэння і ўдасканалення адукацыйнага працэсу, развіцця ў Інстытуце навуковых даследаванняў 28 чэрвеня 2002 г. (загад дырэктара Інстытута № 7-АД) была створана навучальная лабараторыя судовай і іншай правапрымяняльнай практыкі.

1 верасня 2005 г. гэта лабараторыя была пераўтворана ў вучэбную лабараторыю судовай практыкі і метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу (загад дырэктара Інстытута № 19-АД).

У мэтах паляпшэння якасці вучэбна-метадычнай работы, сістэмнага ўкаранення ў адукацыйны працэс інавацыйных форм навучання, прымянення новых інфармацыйных тэхналогій 31 снежня 2010 г. (загад дырэктара Інстытута № 18-АД) лабараторыя была пераўтворана ў навучальную лабараторыю інфармацыйных тэхналогій і метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.

У мэтах удасканалення арганізацыі структуры Інстытута, паляпшэння якасці вучэбна-метадычнай работы 1 снежня 2020 г. (загад дырэктара Інстытута № 66-АД) лабараторыя была перайменавана ў навучальную лабараторыю інфармацыйных тэхналогій.

Асноўныя задачы лабараторыі:

- стварэнне ўмоў для развіцця разам з традыцыйнымі новых форм арганізацыі адукацыйнага працэсу ў Інстытуце за кошт выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій і сродкаў тэлекамунікацый;

- укараненне ў адукацыйны працэс новых метадаў і арганізацыйных форм вучэбнай працы;

- маніторынг наяўных методык і гатовых рашэнняў па прымяненні пры арганізацыі адукацыйнага працэсу сучасных інфармацыйных тэхналогій з улікам патрэбнасцей Інстытута;

- забеспячэнне выкарыстання ў адукацыйным працэсе інтэрактыўных форм мультымедыйных тэхналогій навучання;

- развіццё і ўдасканаленне адукацыйнага працэсу, вучэбна-метадычнай і навуковай работы ў Інстытуце;

- вучэбна-метадычная падтрымка правядзення заняткаў са слухачамі, у тым ліку з выкарыстаннем матэрыялаў правапрымяняльнай практыкі;

- арганізацыя навучання па перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі слухачоў Інстытута ў галіне сучасных інфармацыйных тэхналогій і тэлекамунікацый.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.